У Дзень ведаў звыш 2,5 тыс. школ адчыняюць дзверы для навучэнцаў у Беларусі, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства адукацыі.
Заняткі сёння пачынаюць амаль 1 млн 25 тыс. школьнікаў. У ведамстве адзначылі, што з агульнай колькасці 87,5 тыс. — першакласнікі, 54,5 тыс. — навучэнцы 10-х класаў.
Ва ўсіх установах адукацыі праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню ведаў. Тэма першага ўрока — «Веды сёння — сіла і працвітанне Беларусі заўтра!»
«У новым навучальным годзе больш як 2,5 тыс. беларускіх школ і гімназій сустракаюць вучняў абноўленай інфраструктурай, сучаснымі адукацыйнымі прасторамі. Сярод іх адкрываюцца дзве школы-новабудоўлі ў Мінскім раёне (Прылукі і Смалявічы). У новых будынках навучальны год пачынаюць сярэдняя школа № 6 Магілёва і сярэдняя школа № 3 Смалявіч», — расказалі ў Мінадукацыі.
Акрамя таго, з пачатку навучальнага года для 56 тыс. вучняў арганізавана перавозка да месцаў навучання прыкладна на 1,6 тыс. аўтобусах. У 2026 годзе на дарогі краіны выйдуць 155 новых транспартных сродкаў. «У арсенале — тры сучасныя мадэлі МАЗ, уключаючы спецыялізаваны транспарт з пад’ёмнікамі для дзяцей з інваліднасцю. Найбольшую колькасць тэхнікі атрымаюць Брэсцкая (10 аўтобусаў), Віцебская (8) і Мінская (4) вобласці, каб дарога да ведаў для кожнага дзіцяці была камфортнай і бяспечнай», — адзначылі ў прэс-службе.