Top.Mail.Ru

Больш за 2 тыс. забароненых да перавозкі прадметаў выяўлена ў метро Мінска за пяць месяцаў

У сталічнай падземцы ў студзені-маі выявілі звыш 2 тыс. прадметаў, якія нельга правозіць у метро, 185 з іх забароненыя да абароту ў Беларусі, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на «Мінскі метрапалітэн».



За ўвесь папярэдні год супрацоўнікі службы бяспекі гэтага камунальнага транспартнага прадпрыемства выявілі больш за 6,8 тыс. прадметаў і рэчываў, забароненых да перавозкі ў метро. У гэты лік увайшлі больш за 720 прадметаў, свабодны абарот якіх на тэрыторыі краіны забаронены альбо абмежаваны.

17 чэрвеня, на ст. м. «Кавальская Слабада» прайшлі навучальныя заняткі з удзелам прадстаўнікоў службы бяспекі метрапалітэна і Мінскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС. Яны адпрацавалі сумесныя дзеянні пры выяўленні падобных прадметаў падчас надгляду.

Падчас заняткаў правялі затрыманне ўмоўнага правапарушальніка (у гэтай ролі выступіў вядучы спецыяліст Цэнтра інфармацыйнай бяспекі метрапалітэна Максім Юшкевіч) пры спробе пранесці ў метро забаронены да правозу прадмет. Для інспектараў службы бяспекі метрапалітэна таксама арганізавалі заняткі ў абсталяваным навучальным класе. У прыватнасці, увагу надалі дзеянням пры выяўленні безгаспадарных або падазроных прадметаў і выкарыстанні лакалізатара выбуху — спецыяльнага ахоўнага кантэйнера.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю