За 2024 год жыллёвыя ўмовы ў Беларусі палепшылі 20 712 сем’яў, з іх 7765 шматдзетных і 5635 маладых сем’яў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.
«Толькі для шматдзетных сем’яў за год было пабудавана 6312 кватэр і дамоў агульнай плошчай 508,8 тыс. кв. м, а з 2021 па 2024 год для шматдзетных уведзена ў эксплуатацыю 38 160 кватэр агульнай плошчай 2,99 млн кв. м», — агучылі лічбы ў галоўным упраўленні будаўніцтва і жыллёвай палітыкі Мінбудархітэктуры.
У цэлым на пачатак 2024 года на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў складаліся 569 111 чалавек (сем’яў), з іх шматдзетных — 35 659, маладых сем’яў — 259 595. Па стане на 1 студзеня 2025 года на ўліку маючых патрэбу з улікам зноў прынятых на працягу 2024 года знаходзіліся 558 413 чалавек (сем’яў), у тым ліку 35 094 шматдзетных сем’яў і 251 007 маладых сем’яў.
Як адзначылі ў профільным ведамстве, у бягучым годзе плануецца накіраваць на паляпшэнне жыллёвых умоў 6480 шматдзетных сем’яў, увесці ў эксплуатацыю 4970 кватэр.