Top.Mail.Ru

Больш за 20 чалавек загінулі пры выбуху на заводзе феерверкаў у Кітаі

Больш за 20 чалавек загінулі пры выбуху на заводзе па вытворчасці феерверкаў у Кітаі, траўміраваны больш за 60 чалавек, перадае БелТА.



Надзвычайнае здарэнне адбылося 4 мая ў правінцыі Хунань, горадзе Люян. Усе пацярпелыя дастаўлены ў бальніцу, на месцы здарэння прадаўжаюць працаваць службы экстраннага рэагавання і пажарна-выратавальныя падраздзяленні. Выкарыстоўваюцца робаты і спецтэхніка.

Два склады з порахам на тэрыторыі аб’екта па-ранейшаму ўяўляюць высокую небяспеку. Штаб па правядзенні выратавальных работ вызначыў кіламетровую зону асноўнай аперацыі і трохкіламетровую зону кантролю. Насельніцтва было своечасова эвакуіравана ў бяспечныя раёны. Органы грамадскай бяспекі прынялі меры па затрыманні кіраўнікоў прадпрыемства, якому належыць завод.

Старшыня КНР Сі Цзіньпін распарадзіўся ўзмацніць меры бяспекі на вытворчых аб’ектах па ўсёй краіне, правесці работу па ліквідацыі наступстваў надзвычайнага здарэння ў горадзе Люян, аказаць усю магчымую дапамогу пацярпелым, як мага хутчэй высветліць прычыны здарэння і прыцягнуць вінаватых да строгай адказнасці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю