Top.Mail.Ru

Больш за 20 тыс. карат брыльянтаў у год выпускаюць на гомельскім «Крышталі»

На гомельскім «Крышталі» выпускаюць 20 тыс. карат брыльянтаў у год. Такія даныя прыведзены на інфармацыйна-азнаямляльным семінары «Скарбы гомельскай зямлі: ад цукровай пяшчоты да глазуры брыльянтаў», арганізаваным Нацыянальным агенцтвам па турызме, паведаміла БелТА.


Удзельнікі семінара — блогеры і прадстаўнікі турыстычнай сферы — зазірнулі на прадпрыемства, дзе ствараюцца сапраўдныя «скарбы».

У СССР было ўсяго сем ювелірных вытворчасцяў, а непасрэдна ў Гомелі — яшчэ і вучылішча, дзе рыхтавалі спецыялістаў па агранцы алмазаў. Аграншчыкі — унікальныя людзі, вузкапрофільныя спецыялісты, на падрыхтоўку якіх сыходзіць не менш за пяць гадоў.

Начальнік вытворчасці брыльянтаў Ігар Рабус расказаў пра прыроду камянёў, тэхналогіі апрацоўкі і агранкі алмазаў. На «Крышталі» выпускаюць 20 тыс. карат брыльянтаў у год. Прынцыповая пазіцыя — апрацоўка выключна прыродных алмазаў. Адзін з мясцовых рэкордаў — агранка самага мініяцюрнага ў гісторыі прадпрыемства брыльянта — 57 граняў для каменьчыка ў 0,001 карата.

Блогерам паказалі працэсы алмазаапрацоўчай вытворчасці, стварэння ювелірных вырабаў. Прадэманстравалі ўзоры ювелірных вырабаў, карціны з каштоўных металаў, залатыя і сярэбраныя зліткі вагой ад 1 г да 5 кг.

Блогер з Мінска Анастасія Сыса пасля наведвання прадпрыемства прызналася: «Было вельмі цікава даведацца, як ацэньваюцца каштоўныя камяні і вырабы з іх, чаму каралі могуць каштаваць казачных грошай. Нам паказалі брыльянты коштам ад 5 тыс. долараў ЗША да 25 тыс. долараў ЗША». 

Інфармацыйна-азнаямляльны семінар «Скарбы гомельскай зямлі: ад цукровай пяшчоты да глазуры брыльянтаў» арганізаваны Нацыянальным агенцтвам па турызме і Гомельскім аблвыканкамам. Ён аб’яднаў блогераў і прадстаўнікоў турыстычнай сферы, якім за два дні прадэманстравалі адметнасці рэгіёна.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю