Top.Mail.Ru
166

Больш за 200 адзінак спецтэхнікі задзейнічана на прыборцы снегу ў Мінскай вобласці

У Мінскай вобласці з самае раніцы на прыборцы тэрыторый ад снегу працуюць 220 адзінак спецыяльнай тэхнікі. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на ЖКГ Мінскай вобласцію



Як паведамілі камунальнікі, яны працягваюць прымаць меры па расчыстцы цэнтральнага рэгіёна ад снежных заносаў і апрацоўцы тэрыторый супрацьгалалёднымі матэрыяламі.

На дадзены момант на дарогах Міншчыны задзейнічана 220 адзінак спецыяльнай камунальнай тэхнікі і 206 работнікаў. Расчышчана і апрацавана 1307 км дарог і 54 тыс. кв. м тратуараў. Для апрацоўкі тэрыторый выкарыстана 940 т процігалалёдных матэрыялаў.

У ЖКГ заклікалі кіроўцаў не загрувашчваць дарогі і дваровыя праезды. Таксама нагадалі, што аўтаўладальнікі абавязаныя прыбіраць снег вакол сваіх аўтамабіляў на адлегласці не менш за 1 метр.

Прадпрыемствы ЖКГ пастаянна манітораць сітуацыю для падтрымання парадку на замацаваных тэрыторыях.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю