Сканцэнтравацца на змяншэнні затрат і заставацца канкурэнтаздольнымі. Такія ключавыя задачы, якія стаяць перад Беларускім металургічным заводам, агучыў намеснік генеральнага дырэктара па знешнеэканамічных сувязях, збыце і кіраванні тавараправоднай сеткай БМЗ Уладзімір Чавус на сустрэчы з калектывам упраўлення аўтаматызацыі, паведамілі БелТА на прадпрыемстве.
«Заказамі мы забяспечаны. Пры гэтым для загрузкі вытворчых магутнасцей план вытворчасці мы фарміруем з найбольш эфектыўных і выгадных кантрактаў, што дасць магчымасць забяспечыць выплату заработнай платы, выплату падаткаў і выкананне ўсіх фінансавых абавязацельстваў», — расказаў намеснік гендырэктара.
Як было адзначана, за два месяцы 2026 года на БМЗ выплаўлена звыш 206 тыс. т сталі, атрымана каля 189 тыс. т пракату, больш за 17 тыс. т прадукцыі з металу і звыш 17 тыс. т труб.
Больш за 80 працэнтаў прадукцыі БМЗ сёння рэалізуецца ў Расіі. І менеджмент робіць усё магчымае для таго, каб работа прадпрыемства была стабільнай, падкрэсліў Уладзімір Чавус.
«Спажыўцы шукаюць якасны і канкурэнтаздольны тавар. Наша задача — сканцэнтравацца на змяншэнні затрат і заставацца канкурэнтаздольнымі», — рэзюмаваў ён.