З 1 студзеня бягучага года ў Беларусь прыбылі 207 334 замежнікі з 38 краін, уключаных у спіс бязвізу. Большасць падарожнікаў прыехалі з суседніх Літвы, Латвіі і Польшчы. Пра гэта БелТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
Усяго з 15 красавіка 2022 года краіну наведалі 1 239 070 жыхароў Еўропы. Так, з Латвіі прыбылі 398 586 чалавек, з Літвы — 657 230, з Польшчы — 128 930. У рамках пашыранага бязвізу для 35 еўрапейскіх дзяржаў з 19 ліпеня 2024 года ў Беларусь заехалі 54 324 замежнікі.
У пагранічным ведамстве нагадалі, што кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб прадаўжэнні бязвізавага ўезду для грамадзян 38 еўрапейскіх краін да 31 снежня 2025 года ўключна. Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала ДПК і мабільным дадатку «Граніца Беларусі».