Top.Mail.Ru

Больш за 24 кг марыхуаны знайшлі праваахоўнікі дома ў жыхара Камянецкага раёна

Супрацоўнікі наркакантролю УУС Брэсцкага аблвыканкама затрымалі 41-гадовага жыхара адной з вёсак Камянецкага раёна, які вырошчваў канабіс у полі недалёка ад свайго ўчастка. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе УУС Брэсцкага аблвыканкама.



Па месцы жыхарства мужчыны аператыўнікі выявілі больш за 24 кг марыхуаны.

Вясковец прызнаўся, што спачатку прарасціў каноплі з насення дома, а затым перасадзіў за межы сваіх уладанняў. Паводле яго, наркотык прызначаўся для асабістага ўжывання.

Следчымі ўзбуджана крымінальная справа за незаконны наркаабарот.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю