Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб выдзяленні грашовых сродкаў для арганізацыі адпачынку і аздараўлення 272 дзяцей з Алжыра, В’етнама, Егіпта, Зімбабвэ, Індыі, Кітая, Кыргызстана, Лаоса, М’янмы і Узбекістана ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня». Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Падчас знаходжання ў Беларусі дзеці пройдуць медыцынскае абследаванне і атрымаюць неабходнае санаторна-курортнае лячэнне. Акрамя таго, яны наведаюць культурныя мерапрыемствы і знакавыя гістарычныя аб’екты ў Мінску і рэгіёнах, дзе пазнаёмяцца з традыцыямі і побытам беларусаў.
Запрашэнне дзяцей з іншых дзяржаў арганізуецца штогод з 2017 года. У ходзе рэалізацыі праграмы аздараўленчага турызму ў Беларусі адпачылі і атрымалі лячэнне больш за 2,5 тыс. дзяцей. Гэта спрыяе ўмацаванню і развіццю супрацоўніцтва з іншымі дзяржавамі, а таксама папулярызацыі турыстычнага патэнцыялу краіны.