У РСТА адзначылі:
— Колькасць прыбыццяў беларусаў на Мальдывы па месяцах выглядае так: студзень — 676, люты — 564, сакавік — 387, красавік — 386, май — 417, чэрвень — 410. Паводле афіцыйнай статыстыкі MMA, заснаванай на даных Maldives Immigration, у 2025 годзе Мальдывы наведалі 7442 турысты з Беларусі.
У РСТА адзначылі, што тэндэнцыяй апошніх гадоў на Мальдывах стала відавочнае павелічэнне турыстычнага патоку ў летнія месяцы:
— Сезоннасць напрамку практычна знікла, усё больш турыстаў выбіраюць Мальдыўскія астравы як альтэрнатыву традыцыйным летнім напрамкам — Турцыі, Еўропе. Важна адзначыць, што летам Мальдыўскія гатэлі прапануюць значныя зніжкі (часам да 50 працэнтаў) і бясплатныя трансферы. Яшчэ адзін важны трэнд — напрамак перастаў успрымацца выключна як элітны адпачынак і сёння прыцягвае турыстаў з сярэднім і вышэй за сярэдні бюджэтам.
У цяперашні час турысты з Беларусі дабіраюцца на Мальдывы са стыкоўкамі — праз Маскву ці Стамбул.