У Беларусі больш за 3350 работнікаў камунальных службаў з самай раніцы прыбіраюць снег і наледзь з вулічна-дарожнай сеткі населеных пунктаў. Аб гэтым паведамляе БелТА.
На вуліцах краіны задзейнічана 927 адзінак спецыяльнай камунальнай тэхнікі, у тым ліку 307 раскідальнікаў пяску і солі, 477 снегаўборачных машын, 143 машыны для пагрузкі і вывазу снегу і іншай тэхнікі. У МЖКГ падкрэслілі, што ў першую чаргу расчышчаюцца ад снегу праезды грамадскага транспарту і прыпыначныя пункты, пад’езды да ўстаноў адукацыі і аховы здароўя, выхады з пад’ездаў, тратуары ўздоўж дамоў, кантэйнерныя пляцоўкі для вывазу смецця.
«Калі ёсць заўвагі па рабоце камунальных службаў, то можна тэлефанаваць на нумар дыспетчарскай службы 115 альбо на адзіны нумар дарожнай службы 125», — нагадалі ў МЖКГ.