Top.Mail.Ru

Больш за 3,7 млн тон збожжа разам з рапсам намалацілі беларускія аграрыі

У Беларусі намалацілі больш за 3,7 млн т збожжа разам з рапсам. Пра гэта паведамляе БелТА.



Паводле аператыўных звестак Мінсельгасхарча, на 6 жніўня з палёў краіны ўбрана 3,752 млн т збожжа разам з рапсам. Уклад Брэсцкай вобласці ў агульны каравай склаў 1,04 млн т, Гродзенскай — 805 тыс. т, Мінскай — 744 тыс. т, Гомельскай — 460 тыс. т, Магілёўскай — 423 тыс. т, а Віцебскай — 280 тыс. т.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы, грэчкі і проса ўбраны з 37 % плошчаў, што складае 736 тыс. га. У лік дзяржзаказу пастаўлена 105 тыс. т харчовага збожжа — 15 % ад плана, а таксама 64 тыс. т алейнага семя  рапсу — 67 % ад плана.

Выцераблена лёну на 23 тыс. га, што складае 48 % запланаваных плошчаў. Скошана траў другога ўкосу на плошчы 859 тыс. га — больш за 80 % плана.

Нарыхтавана сена 305 тыс. т (42 % плана), сенажу — 11,226 млн т (больш за 80 % плана), у тым ліку ў палімернай упакоўцы 342 тыс. т. Травяных кармоў нарыхтавана 3,404 млн т (34% плана).


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю