Больш за 3 тыс. транспартных сродкаў чакаюць уезду ў Польшчу. Пра гэта БелТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
Польскі напрамак застаецца самым загружаным на шляху ў ЕС. Уезду ў Польшчу чакаюць 1925 легкавікоў і 1105 грузавікоў. Супрацоўнікі сумежных пагранпераходаў за суткі прынялі на сваю тэрыторыю каля 31% транспарту ад нормы.
Уезду ў Літву чакаюць 180 легкавых аўто і 320 грузавых. Літоўскія кантралюючыя службы аформілі 60% і 21% транспарту адпаведна.