Традыцыйная акцыя «Ноч у алімпійскім музеі» сабрала ў Нацыянальным алімпійскім камітэце больш за 300 чалавек, паведамляе БелТА.
Наведвальнікі музея ў НАК пагрузіліся ў атмасферу перамог, дасягненняў і багатай гісторыі беларускага спорту. У час экскурсій госці маглі не толькі разгледзець рэдкія прадметы, але і дакрануцца да некаторых з іх. Для дзяцей былі арганізаваны інтэрактыўныя спартыўныя конкурсы.
Традыцыйна да акцыі далучыліся вядомыя беларускія атлеты. У Зале алімпійскай славы з гасцямі сустрэліся лёгкаатлетка Юлія Несцярэнка, футбаліст Аляксандр Глеб, біятланісты Антон Смольскі, Дзмітрый Лазоўскі і Сцяпан Данілаў, а таксама хакеісты Ягор Барыкаў і Вадзім Мароз.
«Мора эмоцый, вельмі спадабалася. Людзі такія адкрытыя, іх зносіны з атлетамі дапамагаюць спорту. Было хвалююча, я падзяліўся з моладдзю і дарослымі сваім досведам і гісторыяй. Дзякуючы такім акцыям дзеці даведаюцца аб нашых героях спорту, якія аддалі большую частку жыцця, каб праслаўляць сваю краіну», — адзначыў Аляксандр Глеб.
«Такія мерапрыемствы папулярызуюць спорт, гэта ўнікальная магчымасць для балельшчыкаў пагутарыць у нязмушанай абстаноўцы і задаць абсалютна любыя пытанні. У НАК асаблівая атмасфера, што вельмі матывуе дасягаць яшчэ большых поспехаў», — сказаў Ягор Борыкаў.