Больш за 4 млн т цукровых буракоў сабрана ў Беларусі, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
«4 млн 44 тыс. т цукровых буракоў накапана ў Беларусі, паводле аператыўных даных на 26 кастрычніка. Гэта на 450 тыс. т больш, чым на аналагічную дату мінулага года», — сказалі ў прэс-службе.
У разрэзе абласцей краіны: Мінская — 1,396 млн.т, Гродзенская — 1,348 млн.т, Брэсцкая — 803 тыс.т, Магілёўская — 431 тыс.т, Віцебская — 38 тыс.т, Гомельская — 28 тыс.т.
Ураджайнасць — 513 ц/га, гэта на 38 ц/га больш у параўнанні з мінулым годам. Ураджай караняплода ўбраны ўжо на 74 працэнты плошчаў, што складае 79 тыс. га.