Top.Mail.Ru

Больш за 4 тыс. аўто знаходзіцца ў чарзе на ўезд у Еўрасаюз

У чарзе на ўезд у краіны Еўрасаюза перад выхаднымі днямі знаходзяцца больш за 4 тыс. аўто. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Дзяржаўны пагранічны камітэт.


Па стане на 10.00 перад польскімі пунктамі пропуску было зафіксавана каля 2,5 тыс. грузавікоў. Супрацоўнікі пагранпераходаў «Кукурыкі» («Казловічы») і «Баброўнікі» («Бераставіца») за суткі аформілі 45% і 13% грузавога транспарту адпаведна.

Кантралюючыя службы «Шальчынінкая» («Беняконі») і «Мядзінінкая» («Каменны Лог») прынялі на сваю тэрыторыю ўсяго 22% фур ад нормы. На гэтых маршрутах уезду на сумежную тэрыторыю чакаюць 580 грузавікоў.

Перад латвійскім пагранпераходам «Патэрніекі» («Грыгароўшчына») фіксуецца 310 велікагрузаў. За 24 гадзіны ў Латвію прайшло 27% фур.

Каля 665 легкавых аўтамабіляў і 7 аўтобусаў знаходзяцца перад усімі польскімі пунктамі пропуску. Іх кантралюючыя службы прынялі на сваю тэрыторыю 31% аўто.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю