Свае дамы ў Саскачэване былі вымушаны пакінуць 9 тыс. чалавек.
Свае дамы ў Саскачэване былі вымушаны пакінуць 9 тыс. чалавек. Паводле даных мясцовых улад, гэта лічба не канчатковая і ў бліжэйшыя дні яна можа павялічыцца да 15 тыс.
Моцнымі ляснымі пажарамі ў краіне таксама ахоплены правінцыі Альберта і Манітоба, аднак даныя аб нанесеным агнём уроне пакуль не называліся.У трох правінцыях загад на абавязковую эвакуацыю атрымалі ўжо звыш 25 тыс. чалавек. Для іх транспарціроўкі задзейнічаны ўсе сілы, у тым ліку ваенна-транспартная авіяцыя.