Больш за 43,5 тыс. дзяцей Гомельскай вобласці аздаравіліся ў лагерах летам. Пра гэта паведаміў журналістам начальнік прадстаўніцтва Гомельскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Васіль Зубец, перадае БелТА.
У вобласці летам працаваў 1191 лагер. «У тым ліку 10 стацыянарных лагераў, 84 намётавыя і 1097 з дзённым знаходжаннем дзяцей. За лета аздаравілася 43 515 дзяцей», — распавёў Васіль Зубец.
Ён удакладніў: у стацыянарных лагерах з карысцю і цікавасцю правялі час 7096 дзяцей, у намётавых лагерах — 3033, у лагерах з дзённым знаходжаннем — 33 386.
За лета ў лагерах адпачылі і аздаравіліся 1508 дзяцей-сірот і 1359 дзяцей-інвалідаў.
«Пры садзейнічанні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гомельскага аблвыканкама былі створаны працоўныя месцы для навучэнцаў па розных відах дзейнасці з аплатай працы. Функцыянавалі 298 лагераў працы і адпачынку дзённага знаходжання, дзе працавалі і адпачывалі 4453 падлеткі», — дадаў Васіль Зубец.