На сённяшні дзень у Беларусі накапана больш за 5 млн тон цукровых буракоў. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Па аператыўных даных на 7 лістапада, у краіне накапана больш за 5 млн т цукровых буракоў. Сярэдняя ўраджайнасць склала 506 ц/га, цукрыстасць — 17%. Караняплод убраны з плошчы 100 тыс. га, што складае 92% ад плана ў 109 тыс.га.
У лідарах — Мінская вобласць: тут накапана больш за 1,8 млн т. Далей ідуць: Гродзенская вобласць (амаль 1,7 млн т), Брэсцкая (915 тыс.т), Магілёўская (каля 500 тыс. т), Гомельская (42 тыс. т) і Віцебская (33 тыс. т).
У буракапрыёмныя пункты вывезена 78% ад накапанага, што складае амаль 4 млн т. У лік дзяржзаказу пастаўлена больш за 2,8 млн т, што складае 84% ад плана.