Top.Mail.Ru

Больш за 50 айчынных прадпрыемстваў пакажуць навінкі на «ІНАПРАМ. Беларусь»

Больш за 50 айчынных прадпрыемстваў пакажуць навінкі на ІІ Міжнароднай прамысловай выстаўцы «ІНАПРАМ. Беларусь» з 30 верасня па 2 кастрычніка ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства прамысловасці.

Беларуская экспазіцыя разгорнецца на плошчы звыш 2,5 тыс. кв. м. Тэхніка традыцыйна размесціцца на вуліцы.

Сярод удзельнікаў больш за 20 арганізацый сістэмы Мінпрама: МАЗ, БЕЛАЗ, БАТЭ, «ІНТЭГРАЛ», «ГАРЫЗОНТ», Мінскі маторны завод, БМЗ, МТЗ, «Магілёўліфтмаш», «Гомсельмаш», БЕЛДЖЫ, Беларуская станкабудаўнічая кампанія, «АТЛАНТ», «АМКАДОР», «ПЛАНАР», Мінскі гадзіннікавы завод, «Бабруйскаграмаш» і інш.

У беларускім павільёне МАЗ прадставіць натурны ўзор газавага шасі 630223 — універсальнай мадэрнізаванай платформы для спецтэхнікі. БЕЛАЗ прадэманструе цэнтральны інавацыйны экспанат — інтэрактыўнае рабочае месца аператара з сістэмай дыстанцыйнага кіравання.

МТЗ прадставіць энергаёмісты трактар BELARUS 5425 (542 конскія сілы), другі ў свеце па магутнасці ў класічнай кампаноўцы. А «Магілёўліфтмаш» — узор кабіны ліфта, інтэр’ер якой аформлены ў гонар Года беларускай жанчыны. Кабіна выканана з паніжаным узроўнем шуму (55 дБ).

БЕЛДЖЫ прадэманструе абноўлены красовер BELGEE X50+ з чатырохцыліндравым турбіраваным рухавіком магутнасцю 174 конскія сілы.

Уваход для наведвальнікаў бясплатны, але для наведвання патрэбна рэгістрацыя на сайце.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю