Top.Mail.Ru
196

Больш за 50 новых лекавых прэпаратаў з'явілася ў Беларусі ў 2025 годзе

Больш за 50 новых лекавых прэпаратаў з’явілася ў Беларусі ў 2025 годзе. Аб гэтым БелТА расказаў начальнік аддзела навукі Міністэрства аховы здароўя Васіль Філанюк.

Васіль Філанюк адзначыў, што па выніках 2025 года Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя ўнёс у рэестр лекавых прэпаратаў больш як 50 лекавых прэпаратаў, у тым ліку шэсць найменняў лекавых прэпаратаў і фармсубстанцый, распрацоўшчыкам якіх з’яўляюцца інстытуты НАН.

Акрамя таго, вучонымі НАН было зарэгістравана восем новых арыгінальных тэст-сістэм імунаферментнага аналізу, дадаў акадэмік-сакратар Аддзялення медыцынскіх навук НАН Васіль Богдан. «Распрацоўшчыкі — акадэмічныя арганізацыі. Гэта навінкі, якія зарэгістраваны па выніках 2025 года. Усяго шэсць лекавых прэпаратаў і восем тэст-сістэм НАН Беларусі», — удакладніў ён.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю