Top.Mail.Ru
241

Больш за 50 працэнтаў плошчаў цукровых буракоў убрана ў Беларусі

У Беларусі ўбрана звыш 50 працэнтаў плошчаў цукровых буракоў, накапана амаль 2,9 млн т, паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.


«Цукровыя буракі ўбраны з 54 працэнтаў плошчаў. Накапана 2 млн 886 тыс. т караняплодаў. Ураджайнасць вышэйшая за мінулагоднюю на 52,1 ц/га», — расказалі ў прэс-службе.

  1. Бульбы накапана 593 тыс. т. Усяго агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, сабрана 124 тыс. т. Засеяныя плошчы складаюць больш за 8 тыс. га, ужо ўбрана 68 працэнтаў.
  2. Паводле аператыўных даных на 13 кастрычніка, намалочана 9 млн 541 тыс. т збожжа разам з рапсам і кукурузай. У разрэзе абласцей: Мінская — 2 360 тыс. т, Брэсцкая — 1 860 тыс. т, Гродзенская — 1 857 тыс. т, Магілёўская — 1 294 тыс. т, Гомельская — 1 145 тыс. т, Віцебская — 1 025 тыс. т.
  3. Збожжавыя і зернебабовыя культуры з кукурузай убраны з 89 працэнтаў плошчаў, што складае 2 067 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа (з кукурузай) вышэйшая за мінулагоднюю на 4,9 ц/га. Харчовага збожжа пастаўлена ў лік дзяржзаказу 683 тыс. т — 98 працэнтаў ад плана.
  4. Пасеяна азімых збожжавых на зерне на плошчы 1 млн 439 тыс. га, або 96 працэнтаў запланаванага: Брэсцкая — 102 працэнты, Гродзенская — 100 працэнтаў, Мінская — 100 працэнтаў, Магілёўская — 96 працэнтаў, Гомельская — 89 працэнтаў, Віцебская — 85 працэнтаў.
  5. Нарыхтавана льнотрасты 172 тыс. т ураджайнасцю вышэйшай за мінулагоднюю на 12,9 ц/га.
  6. Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 70 працэнтаў плошчаў, што складае 707 тыс. га. Нарыхтавана сена 562 тыс. т (78 працэнтаў плана), сенажу — 13 млн 707 тыс. т (98 працэнтаў плана), сіласу — 14 млн 923 тыс. т (72 працэнты плана), травяных кармоў — 8 млн 260 тыс. т кармавых адзінак (82 працэнты плана).
  7. Узарана пад зябліва 53 тыс. га, што складае амаль 4 працэнты ад плана ў 1 432 тыс. га.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю