З пачатку года ў лясным фондзе Мінлясгаса зафіксавана 120 выпадкаў узгаранняў на плошчы 49,8 га. У тым ліку за мінулы тыдзень — 51 выпадак на 29,3 га, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінлясгаса.
Больш за ўсё ўзгаранняў у лясах з пачатку года адбылося ў Брэсцкай вобласці — 48 выпадкаў.
Мінлясгас нагадвае, што практычна ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі дзейнічаюць забароны або абмежаванні на наведванне лясоў. Прычына — высокія класы пажарнай небяспекі.