Уезду ў ЕС чакаюць больш за 550 адзінак транспарту з Беларусі. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце (ДПК).
Па стане на 10.00 больш за 460 грузавікоў фіксуецца перад польскімі пунктамі пропуску. Супрацоўнікі пагранпераходаў «Кукурыкі» («Казловічы») і «Баброўнікі» («Бераставіца») за суткі аформілі 39% і 15% грузавога транспарту адпаведна.
Каля 100 легкавых аўто чакаюць уезду ў ЕС перад пунктамі пропуску «Кузніца Беластоцкая» («Брузгі»), «Мядзінінкай» («Каменны Лог») і «Шальчынінкай» («Беняконі»). Іх кантралюючыя службы прынялі на сваю тэрыторыю 48% аўтамабіляў.