Top.Mail.Ru

Больш за 60 чалавек затрыманы ў Варшаве падчас «Маршу незалежнасці»

Падчас «Маршу незалежнасці», які прайшоў у Варшаве 11 лістапада, былі затрыманы больш за 60 чалавек. Пра гэта паведамляе БелТА.


«Да 20:00 11 лістапада паліцыя затрымала больш за 60 чалавек. Сярод іх 41 меў пры сабе забароненыя рэчывы, шасцёра знаходзіліся ў вышуку. У ходзе аперацыі было канфіскавана некалькі сотняў адзінак піратэхнічных матэрыялаў, у тым ліку сігнальныя ракеты і петарды», — гаворыцца ў заяве Яцэка Вішнеўскага.

У аперацыі бралі ўдзел супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення паліцыі, супрацоўнікі Службы дзяржаўнай аховы, Муніцыпальнай гвардыі і салдаты Ваеннай жандармерыі.

Па даных паліцыі, у «Маршы незалежнасці» ўдзельнічалі ад 250 тыс. да 300 тыс. чалавек. Ён праводзіцца штогод у сталіцы Польшчы ў Нацыянальнае свята незалежнасці 11 лістапада.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю