Якія вынікі прынёс кантроль за ўборачнай кампаніяй з боку міліцыянераў у Гомельскай вобласці, расказалі ва УУС аблвыканкама, паведамляе БелТА.
Выяўлена 62 злачынствы, большасць з якіх — крадзяжы таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў прадпрыемстваў. Таксама складзена 90 адміністрацыйных пратаколаў за спробы вынесці з тэрыторыі гаспадарак тое, што належыць дзяржаве.
«За час уборачнай кампаніі канфіскавана больш за 11 тыс. л паліва, амаль 2 тыс. кг збожжа, больш за 1 тыс. кг камбікорму і звыш 90 л сродкаў абароны раслін. На баланс гаспадарак вернута амаль 100 т раней няўлічанага лому чорнага металу», — расказалі ва УУС.
Міліцэйскія рэйдавыя групы праверылі больш за 27 тыс. адзінак сельгастэхнікі.
За допуск на загарадныя трасы няспраўных машын, нецвярозых або пазбаўленых правоў кіроўцаў супрацоўнікі ДАІ прыцягнулі да адказнасці больш за 470 службовых асоб.
«Супрацоўнікі гомельскай міліцыі правялі маштабную работу па забеспячэнні эканамічнай бяспекі і захаванні ўраджаю. Ахова ўраджаю працягваецца 24/7. Закон абароніць сумленную працу і пакарае тых, хто спрабуе на ім нажыцца», — падкрэслілі ва УУС.