Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага. Па даных перапісу насельніцтва 2019 года, 61,2 % беларусаў назвалі беларускую мову роднай, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.
У гарадской мясцовасці паказчык склаў 56,8 %, у сельскай — 76 %. А ў Брэсцкай вобласці беларускую мову лічаць роднай 86,2 % беларусаў.
На той час колькасць насельніцтва рэспублікі, якое адзначыла беларускую мову роднай, складала 5 094 928 жыхароў розных нацыянальнасцей. Размаўлялі на беларускай мове 2 447 764 чалавекі. Рускую мову палічылі роднай 3 983 765 жыхароў краіны, выкарыстоўвалі ў маўленні — 6 718 557.