Top.Mail.Ru
157

Больш за 64 тыс. школьнікаў Беларусі пройдуць аздараўленне падчас навагодніх і калядных свят

У Беларусі больш за 64 тыс. дзяцей пройдуць аздараўленне ў перыяд навагодніх і калядных свят. Пра гэта паведаміў журналістам дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі, паведаміла БелТА.



«У гэты перыяд, з 25 снежня па 7 студзеня, будуць працаваць дзённыя лагеры для школьнікаў. Плануем, што колькасць лагераў будзе больш за 2 тыс. У асноўным, вядома, гэта дзённыя лагеры на базе ўстаноў адукацыі. Больш за 64 тыс. дзяцей — заяўкі мы атрымалі ад упраўленняў адукацыі — пройдуць аздараўленне ў гэты перыяд», — сказаў Генадзь Балбатоўскі.


Паводле яго слоў, праграма знаходжання дзяцей у лагерах плануецца насычанай. Пройдуць мерапрыемствы па навагодняй тэматыцы. Працягласць знаходжання складзе не больш за 10 сутак на меркаванне адміністрацыі ўстановы адукацыі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю