Больш за 7 млн бюлетэняў надрукавана да выбараў Прэзідэнта Беларусі, паведаміла журналістам сакратар ЦВК Алена Балдоўская, перадае БелТА.
«Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выраблены Беларускім домам друку па замове Цэнтральнай выбарчай камісіі. Іх колькасць звязана з колькасцю выбаршчыкаў. Закон прадугледжвае магчымасць вырабу невялікага запасу бюлетэняў на выпадак, калі выбаршчыкі будуць псаваць бюлетэні. Выраблена крыху больш за 7 млн бюлетэняў», — адзначыла Алена Балдоўская.
Выбары Прэзідэнта Беларусі прызначаныя на 26 студзеня 2025 года.
Фота Лізаветы ГОЛАД