Top.Mail.Ru

Больш за 700 парушэнняў ПДР за чатыры дні: як праходзіць прафілактычная акцыя «Матацыкліст»

Прафілактычная акцыя «Матацыкліст» праходзіць па ўсёй краіне з 6 па 16 жніўня. Яе мэта — памяншэнне колькасці дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам матацыклістаў.


Дзеля гэтага ў мерапрыемстве задзейнічана максімальная колькасць мотапатрулёў Дзяржаўтаінспекцыі, а для фіксацыі грубых парушэнняў правілаў дарожнага руху актыўна прымяняюцца беспілотныя лятальныя апараты і тэхнічныя магчымасці рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі.

Дарэчы, паводле звестак МУС Беларусі, за першыя чатыры дні акцыі — з 6 па 9 жніўня — ужо было зафіксавана каля 748 парушэнняў. У тым ліку дзесяць вадзіцеляў матацыклаў затрыманы за кіраванне ў стане алкагольнага ап’янення. Патрулі выявілі таксама 57 бяспраўнікаў, 74 адзінкі мотатэхнікі былі змешчаны на ахоўныя стаянкі.

Як падкрэслілі ў Дзяржаўтаінспекцыі, да вадзіцеляў, якія грэбуюць устаноўленымі правіламі дарожнага руху, будуць прымяняцца самыя строгія меры, аж да канфіскацыі транспартнага сродку. Асаблівая ўвага звяртаецца на недапушчальнасць агрэсіўных паводзін на дарозе: падобныя дзеянні нярэдка становяцца прычынай ДТЗ з самымі цяжкімі наступствамі. Супрацоўнікі ДАІ заклікаюць матацыклістаў да адказнасці і нагадваюць: цана неабдуманага манеўру можа быць занадта высокай.

Аміна НАЗАРАВА
Фота БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю