У Мсціслаўскім раёне затрымалі браканьера за незаконную здабычу чырванакніжнага рака, паведамілі БелТА ў прэс-службе Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі.
Пры адпрацоўцы атрыманай інфармацыі супрацоўнікамі Мсціслаўскай міжраённай інспекцыі ў рыбалоўных угоддзях раёна быў затрыманы грамадзянін, які здабываў 17 ракалоўкамі шырокапальцага рака, што не з’яўляецца аб’ектам рыбалоўства і занесены ў Чырвоную кнігу. Улоў браканьера склаў 740 асобін рака агульнай вагой 24,5 кг. Шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю, склала 3330 БВ.
Затрыманы ведаў, што ракі чырванакніжныя, і здабываў іх з мэтай нажывы, выкарыстоўваючы як «жывую валюту» — расплачваўся імі з грамадзянамі за розныя паслугі, якія яму аказвалі.
Мсціслаўскім РАСК у дачыненні да парушальніка заведзена крымінальная справа па ч. 4 арт. 281 КК.