Top.Mail.Ru

Больш за 8,9 млн тон збожжа намалацілі ў Беларусі

Больш за 8,9 млн т збожжа намалацілі ў Беларусі, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.



«Паводле аператыўных звестак на 8 верасня, з палёў краіны намалочана 8 млн 945 тыс.тон збожжа разам з рапсам», — праінфармавалі ў прэс-службе.

Уклад у агульны каравай кожнай вобласці: Мінская — 2 236 тыс. т, Гродзенская — 1 740 тыс. т, Брэсцкая — 1 679 тыс. т, Магілёўская — 1 252 тыс. т, Гомельская — 1 047 тыс. т, Віцебская — 991 тыс. т. 

Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы ўбраны з 98% плошчаў, што складае 2 368 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа вышэй леташняй на 8,3 ц / га.

Харчовага збожжа пастаўлена ў кошт дзяржзаказу 651 тыс. т-93% ад плана.

Пасеяна азімых збожжавых на зерне на плошчы 129 тыс. га (9% запланаванага). 

Выцераблена лёну на плошчы больш за 47 тыс.га, што складае 99% запланаваных плошчаў.

Цукровыя буракі ўбрана з 13% плошчаў, што складае 12 тыс. га. Накапана 608 тыс. т караняплода, сярэдняя ўраджайнасць 474 ц/га, што вышэй леташняй на 40,2 ц/га.

Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 8% плошчаў, што складае 78 тыс. га.

Нарыхтавана сена 461 тыс. т (64% плана), сенажу — 13 млн 150 тыс.т (94% плана), травяных кармоў — 4 млн 481 тыс. т (45% плана).

Бульбы ў краіне накапана 101 тыс. т. Сярэдняя ўраджайнасць складае 342 ц/га, што вышэй леташняй на 33,1 ц / га.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю