У населеных пунктах Мінскай вобласці за шэсць месяцаў бягучага года ўстанавілі 83 дзіцячыя і спартыўныя пляцоўкі. Пра гэта БелТА паведамілі ў ДА «ЖКГ Мінскай вобласці».
У раёнах і гарадах Мінскай вобласці планамерна абнаўляецца дзіцячае гульнявое і спартыўнае абсталяванне.
«Сучасныя і бяспечныя лакацыі пад адкрытым небам з’явіліся ў жылых кварталах. Дзецям — прастора, дарослым — магчымасць для актыўнай размінкі. Адрамантавана 555 адзінак абсталявання. Камунальныя службы аднавілі арэлі, каруселі, пясочніцы і малыя архітэктурныя формы. Старыя дэталі замянілі, пафарбавалі, праверылі мацаванні. Як вынік: тэрмін службы абсталявання падоўжаны, бяспека яго павышаная», — расказалі ў арганізацыі.