Top.Mail.Ru

Больш за 80 работнікаў лясгаса ўсю ноч дзяжурылі на граніцы з Украінай з-за пагрозы ляснога пажару

Больш за 80 работнікаў лясной гаспадаркі знаходзіліся мінулай ноччу на дзяжурстве на граніцы з Украінай з-за пагрозы трансгранічных пажараў — на тэрыторыі суседняй дзяржавы бушуе лясны пажар. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі.

Як адзначылі ў Мінлясгасе, складанае пажаранебяспечнае становішча захоўваецца ў Гомельскай вобласці. Найбольшыя фактары рызыкі — у Мілашавіцкім лясгасе, дзе перыядычна сутыкаюцца з пагрозай трансгранічных пажараў з боку Украіны.

«Цяпер на тэрыторыі суседняй дзяржавы недалёка ад беларускай граніцы бушуе лясны пажар. З мэтай недапушчэння магчымага пераходу агню і аператыўнага рэагавання на пагрозу было прынята рашэнне арганізаваць начное дзяжурства людзей і тэхнікі», — расказалі ў Мінлясгасе.

Паведамляецца, што на граніцы з Украінай гэту ноч правялі больш за 80 работнікаў лясной гаспадаркі і каля 30 адзінак тэхнікі. Некалькі чалавек і адна пажарная машына накіраваны таксама ад МНС.

Мінлясгас трымае сітуацыю на пастаянным кантролі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю