Top.Mail.Ru
185

Больш за 80 % вымаганняў і звыш 90 % махлярстваў. СК аб сыходзе аферыстаў у анлайн-схемы

Пытанні кібербяспекі і прафілактыкі кіберзлачыннасці абмяркоўваюць сёння, 20 лістапада, інфармацыйна-прапагандысцкія групы з калектывамі прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый падчас Адзінага дня інфармавання, паведаміла БелТА. 


Як паказалі вынікі даследавання, праведзенага летась, Беларусь знаходзіцца на трэцім месцы ў рэйтынгу краін СНД, якія часцей за ўсё падвяргаюцца кібератакам. Кожная пятая атака ў нашай краіне прыпадае на дзяржсектар (22 %). На другім месцы — сфера прамысловасці (14 %), а на трэцім радку — фінансавая галіна (11 %). Шмат атак таксама накіраваны на сектар тэлекамунікацый, сферы навукі і адукацыі (8 %).

Пры гэтым кожная другая кібератака (57 %) прыводзіць да ўцечкі канфідэнцыяльных даных. Радзей яны парушаюць асноўную дзейнасць (16 %) або нясуць прамыя фінансавыя страты (8 %). Больш за палову скрадзеных звестак складаюць персанальныя даныя і камерцыйную тайну. Актуальнай праблемай застаецца крадзеж грошай з банкаўскіх картак і электронных кашалькоў.

Паводле даных за 2024 год, Беларусь па ўзроўні кібербяспекі заняла 70-е месца са 166 краін у рэйтынгу NSCI (National Cyber Security Index, Нацыянальны індэкс кібербяспекі), саступіўшы па гэтым індэксе сярод краін СНД толькі Малдове, Азербайджану і Расіі.

Паводле інфармацыі Следчага камітэта Беларусі, у краіне адзначаецца сыход больш за 80 % вымаганняў і больш за 90 % махлярстваў у анлайн-схему, чаму спрыяе ў тым ліку нізкі працэнт дасведчанасці грамадзян аб злачынных схемах, а таксама развіццё спосабаў здзяйснення такіх крадзяжоў.

Карціна распаўсюджаных відаў кіберзлачынстваў у Беларусі паўтарае глабальныя трэнды, але з акцэнтам на мясцовыя плацежныя сістэмы і звычкі насельніцтва, адзначылі ў СК.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю