Top.Mail.Ru

Больш за 9,2 млн тон збожжа з рапсам і кукурузай намалочана ў Беларусі

У Беларусі намалочана больш як 9,2 млн т збожжа з рапсам і кукурузай. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.


«Па аператыўных даных на 3 кастрычніка, з палёў краіны намалочана 9 млн 239 тыс. т збожжа разам з рапсам і кукурузай», — расказалі ў прэс-службе.

У разрэзе абласцей атрымана: Мінская — 2292 тыс. т, Гродзенская — 1791 тыс. т, Брэсцкая — 1765 тыс. т, Магілёўская — 1283 тыс. т, Гомельская — 1091 тыс. т, Віцебская — 1017 тыс. т.

  1. Збожжавыя і зернебабовыя культуры з кукурузай убраны з 87 % плошчаў, што складае 2025 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць вышэйшая за леташнюю на 5,2 ц/га.
  2. Харчовага збожжа пастаўлена ў лік дзяржзаказу 681 тыс. т — 97 % ад плана.
  3. Пасеяна азімых збожжавых на зерне на плошчы 1 млн 261 тыс. га, або 84 % запланаванага.
  4. Нарыхтавана льнотрасты 143 тыс. т ураджайнасцю вышэйшай за леташнюю на 11,6 ц/га.
  5. Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 51 % плошчаў, што складае 515 тыс. га.
  6. Нарыхтавана сена 551 тыс. т (76 % плана), сенажу — 13 млн 652 тыс. т (98 % плана), сіласу — 11 млн 445 тыс. т (55 % плана), травяных кармоў — 7 млн 246 тыс. т (72 % плана).
  7. Цукровыя буракі ўбраны з 44 % плошчаў, што складае 44 тыс. га. Накапана 2 млн 129 тыс. т караняплодаў.
  8. Бульбы ў краіне накапана 477 тыс. т ураджайнасцю вышэйшай за леташнюю на 3,8 ц/га. Убрана ўжо 68 % плошчаў.
  9. Усяго агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, па краіне сабрана 89 тыс. т. Засеяныя плошчы складаюць больш за 8 тыс. га, ужо ўбрана 55 %.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю