Top.Mail.Ru
257

Больш за 9,8 млн тон збожжа з рапсам і кукурузай намалочана ў Беларусі

Больш за 9,8 млн т збожжа з рапсам і кукурузай намалочана ў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.


«Па аператыўных даных на 20 кастрычніка, з палёў краіны сабрана 9 млн 809 тыс. т збожжа разам з рапсам і кукурузай», — расказалі ў прэс-службе.

У разрэзе абласцей намалочана: у Мінскай — 2423 тыс. т, у Брэсцкай — 1939 тыс. т, у Гродзенскай — 1914 тыс. т, у Магілёўскай — 1302 тыс. т, у Гомельскай — 1194 тыс. т, у Віцебскай — 1037 тыс. т.

  1. Збожжавыя і зернебабовыя культуры з кукурузай убраны з 9 1% плошчаў, што складае 2103 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа (з кукурузай) вышэйшая за леташнюю на 4,9 ц/га.
  2. Харчовага збожжа пастаўлена ў лік дзяржзаказу 684 тыс. т — 98 % ад плана.
  3. Нарыхтавана льнотрасты 183 тыс. т ураджайнасцю вышэйшай за леташнюю на 12,8 ц/га.
  4. Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 82 % плошчаў, што складае 829 тыс. га. Нарыхтавана сенажу 13 млн. 763 тыс. т (99% плана), сіласу — 16 млн. 902 тыс. т (82 % плана), травяных кармоў — 8 млн. 820 тыс. т кармавых адзінак (88 % плана).
  5. Цукровыя буракі ўбраныя з 69 % плошчаў. Накапана 3 млн. 277 тыс. т караняплода, што на 400 тыс. т больш, чым на аналагічную дату мінулага года. Ураджайнасць таксама вышэйшая за леташнюю на 37 ц/га.
  6. Бульбы накапана 656 тыс. т.
  7. Усяго агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, сабрана 146 тыс. т. Плошчы пад іх складаюць больш за 8 тыс. га, ужо ўбрана 77 %.
  8. Паднята зябліва на плошчы 218 тыс. га, што складае 15 % ад плана ў 1432 тыс. га.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю