Top.Mail.Ru
120

Больш за 9 тыс. зваротаў паступіла ў чат-бот РІКЗ за месяц

У чат-бот Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў за месяц паступіла больш за 9 тыс. зваротаў. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Карыснага памочніка для абітурыентаў і бацькоў РІКЗ запусціў месяц таму. «Ён ужо даказаў сваю запатрабаванасць — да яго звярнуліся больш як 9 тыс. разоў, — расказаў дырэктар установы Дзмітрый Міронаў. — Бот створаны на аснове аналізу самых частых пытанняў, якія задавалі падчас РТ, ЦЭ і ЦТ».

Чат-бот складаецца з чатырох раздзелаў: рэпетыцыйнае тэсціраванне (РТ), цэнтралізаваны экзамен (ЦЭ), цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ) і кантакты РІКЗ.

«У нестандартных сітуацыях бот адразу дае таму, хто звярнуўся, кантакты прамой лініі тэхпадтрымкі, дзе адмыслоўцы аператыўна дапамогуць. Колькасць пісьмовых і тэлефонных зваротаў у Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў значна скарацілася», — праінфармаваў кіраўнік.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю