Лесаводы Мінскай вобласці актыўна дапамагаюць прыбіраць снег і паваленыя дрэвы ў населеных пунктах і на дарогах. Пра гэта БелТА расказалі ў Мінскім ДВЛГА.
Па стане на раніцу 9 студзеня да ліквідацыі наступстваў разгулу стыхіі прыцягнута больш за 130 адзінак тэхнікі лясгасаў, задзейнічана больш за 900 чалавек асабовага складу.
«Людзі занятыя на расчыстцы снегу на розных тэрыторыях у населеных пунктах, прыцягнутыя да прыборкі з аўтадарог снегаломных дрэў», — паведамілі ў ДВЛГА Мінскай вобласці.