Top.Mail.Ru

Больш за 900 тыс. кв. м індывідуальнага жылля плануюць увесці ў строй у Мінскай вобласці сёлета

У Мінскай вобласці ў 2025 годзе плануюць увесці ў строй больш як 900 тыс. кв. м індывідуальнага жылля, і гэта сур’ёзны штуршок для развіцця малых населеных пунктаў. Аб гэтым расказаў старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Мінскага аблвыканкама Аляксей Новікаў.


Адным з галоўных напрамкаў развіцця аграгарадкоў Мінскай вобласці з’яўляецца будаўніцтва жылля. «У Мінскай вобласці выдатна разумеюць, што будаваць неабходна там, дзе ёсць месцы прымянення працы. Людзі застаюцца жыць там, дзе іх карані, дзе ёсць прадпрыемствы, у тым ліку сельскагаспадарчыя. Напрыклад, у 2024 годзе было ўведзена ў строй каля 40 ферм, Мы разумеем, што ў такіх месцах неабходна будаваць жыллё. У 2025 годзе запланавана ўзвядзенне не менш як пяць жылых дамоў на 12 кватэр у кожным з малых населеных пунктаў. Першы такі дом з’явіўся ў Валожыне. Цяпер завяршаецца праектаванне гэтых аб’ектаў, якія вельмі даступны па кошце і будуць раззасяроджаны па вобласці», — расказаў Аляксей Новікаў.

У Мінскай вобласці ў 2025 годзе плануюць увесці ў строй больш як 1,3 млн. кв. м жылля, з іх больш як 900 тыс. кв. м — індывідуальнага. «Гэта сведчыць аб тым, што мы маем тэрыторыі для развіцця, у нас ёсць сродкі, каб будаваць там інфраструктуру», — падкрэсліў Аляксей Новікаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю