Top.Mail.Ru

Больш за 98% беларусаў не хацелі б выехаць на ПМЖ за мяжу — сацдаследаванне

Больш за 98% беларусаў не хацелі б выехаць на ПМЖ за мяжу. Пра гэта сведчаць вынікі рэспубліканскага сацыялагічнага даследавання, якія датычацца актуальных пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, перадае БелТА.

На пытанне, ці хацелі б вы выехаць за мяжу, толькі 1,7% рэспандэнтаў адказалі, што хацелі б выехаць на пастаяннае месца жыхарства. Гэта значыць, што пераважная большасць — больш за 98% — выязджаць не хацелі б. 

Пры гэтым 48,6% апытаных хацелі б выехаць з мэтай турызму, адпачынку, наведвання сваякоў. У 48,1% такіх планаў няма.

Каменціруючы вынікі сацыялагічнага даследавання, кіраўнік аналітычнага цэнтра EcooM Сяргей Мусіенка, у прыватнасці, звярнуў увагу на турыстычны патэнцыял Беларусі, а таксама добрыя магчымасці для санаторна-курортнага лячэння ўнутры краіны.

У ліпені — жніўні 2026 года Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі па заказе БІСД правёў комплекснае рэспубліканскае сацыялагічнае даследаванне. У ім прынялі ўдзел 2045 рэспандэнтаў з усіх рэгіёнаў краіны. Сёння ў Мінску прэзентавалі першую частку вынікаў сацдаследавання, якая датычыцца актуальных пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю