Больш за 2,5 тысячы школ і гімназій краіны прымуць вучняў у 2026/2027 навучальным годзе, паведамілі ў Міністэрстве адукацыі Беларусі.
«У новым навучальным годзе беларускія школы сустрэнуць вучняў з абноўленай інфраструктурай і сучаснымі адукацыйнымі прасторамі...», — адзначылі ў ведамстве.
Там таксама растлумачылі, што ў цэлым у школы пойдуць 1,025 мільёна дзяцей, у тым ліку 87,5 тысячы — у першыя класы. Ведамства асобна агучыла статыстыку і па тых вучнях, хто пасля 9-га класа вырашыў працягваць вучыцца менавіта ў школах, а не ў ССНУ або каледжах. Такіх — 54,5 тыс.
Пры гэтым больш як у двух дзясятках школ пачнецца пілотны праект. Дзеці, пачынаючы з 8-га класа, атрымаюць магчымасць паглыблена вывучаць матэматыку, фізіку, хімію і біялогію. Некаторых школьнікаў і бацькоў чакаюць і іншыя новаўвядзенні. Так, звыш 300 навучальных устаноў падключаць да сістэмы «Электронная школа». У гэтых навучальных установах будуць выкарыстоўвацца электронныя журналы і дзённікі.
«Паэтапны пераход на „лічбу“ ў астатніх установах краіны запланаваны на 2026/2027 навучальны год», — адзначылі ў міністэрстве.