Top.Mail.Ru

Больш за паўтары тысячы навабранцаў унутраных войскаў МУС прынеслі Ваенную прысягу

Ваеннаслужачыя новага папаўнення ўнутраных войскаў МУС прынялі Ваенную прысягу перад баявымі сцягамі злучэнняў і воінскіх часцей па ўсёй Беларусі ў прысутнасці сваіх родных і блізкіх.


Звыш 250 байцоў воінскай часці 3214 з прыняццем прысягі павіншаваў намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі генерал-маёр Мікалай КАРПЯНКОЎ:

— Гістарычна склалася так, што кожны беларус у душы — абаронца і герой. Гэта закладзена ў нашай генетычнай памяці, у крыві продкаў, якія абаранілі волю роднай зямлі. І сёння, гледзячы на строй новага папаўнення, я бачу жывое пацвярджэнне гэтай непарыўнай пераемнасці, — адзначыў Мікалай Карпянкоў.

— Мы прынеслі клятву на вернасць Айчыне і сталі паўнапраўнымі абаронцамі. Пачынаецца новы сур’ёзны этап, напоўнены строгай дысцыплінай і высокай адказнасцю, — выступіў ад імя навабранцаў радавы Антон ЛУШЫНА. — Цвёрда стаяць на варце незалежнасці дзяржавы, захоўваць спакой людзей і мір на нашай зямлі — гэта святы абавязак і вышэйшы гонар для кожнага з нас. Мы будзем верныя абранаму шляху, працягнем захоўваць традыцыі брыгады і прымножым яе аўтарытэт.

Падзялілася сваімі эмоцыямі і маці вайскоўца радавога Рамана Аляксейчыка — Алена АЛЯКСЕЙЧЫК:

— Сёння для нас, бацькоў, вельмі хвалюючая, трапяткая і памятная падзея. На нашых вачах хлопцы робяць крок у дарослае жыццё — становяцца мужнымі воінамі і надзейнай апорай нашай Радзімы. Сэрцы ўсіх блізкіх перапоўнены шчырым гонарам за іх — за тое, што яны добрасумленна гатовы несці гэту нялёгкую, але глыбока паважаную службу.


Аміна НАЗАРАВА 
Фота МУС Беларусі 



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю