Top.Mail.Ru
346

Больш за тры тысячы рублёў заплацяць два браты з Брэстчыны за продаж месцаў у чарзе на граніцы

Цяперашнія рэаліі такія, што нелегальны бізнес можа паўстаць там, дзе патрабуецца вырашэнне любой жыццёвай праблемы. Напрыклад, ні для каго ні сакрэт, што на перасячэнне граніцы можа спатрэбіцца час: ад дзясятка гадзін да некалькіх дзён. Раней «паслугі» па паскораным праходжанні граніцы прадавалі гандляры месцамі ў чарзе. А што цяпер?


Як расказалі ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах, падчас правядзення мерапрыемстваў такіх гандляроў чаргой выяўляюць і прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці за ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці без дзяржаўнай рэгістрацыі, а таксама прад’яўляюць падатковыя абавязацельствы.

— Апошнім часам назіраецца апдэйт гандлю месцамі ў чарзе — права на прыярытэтнае перасячэнне граніцы сталі прадаваць з уцягваннем асоб, якія маюць ільготныя падставы для паскоранага перасячэння граніцы, — растлумачылі ў ведамстве.

У прыватнасці, на паскоранае перасячэнне граніцы маюць права інваліды І, ІІ груп, грамадзяне з дзецьмі да трох гадоў і (або) з дзецьмі-інвалідамі да 18 гадоў.

Падчас сумесных мерапрыемстваў падатковых, мытных і пагранічных органаў устаноўлена, што прадпрымальныя браты з Брэсцкай вобласці, адзін з якіх з’яўляўся індывідуальным прадпрымальнікам у стадыі спынення дзейнасці, арганізавалі нелегальны бізнес па пошуку і выкарыстанні ў схеме з хуткім праходжаннем граніцы такіх ільготнікаў.

Але іх спроба нелегальнага заробку не ўдалася. Падчас правядзення кантрольнай закупкі ў аўтамабіль быў падсаджаны «льготнік», якому належала толькі частка ад абумоўленай за паслугу сумы, астатняе забіралі арганізатары схемы.

— Даказаны факт не менш за 40 выплатных падсадак, устаноўлена сума незаконнага даходу, арыштаваны транспартныя сродкі, якія выкарыстоўваліся ўдзельнікамі схемы ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, — пракаментавалі ў МПЗ.

У выніку эканамічны суд Брэсцкай вобласці прыцягнуў прадпрымальных братоў да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 80 базавых велічынь з канфіскацыяй 15 % незаконна атрыманага даходу.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю