Па цэнтральнай плошчы горада над Сожам рыхтуюцца прайсці 30 «каробак»: ваеннаслужачыя, супрацоўнікі МУС, Следчага камітэта, пагранічнікі, кадэты, навучэнцы ваенна-патрыятычных класаў і члены ваенна-патрыятычных клубаў з усяго рэгіёну. У цэлым урачысты парад Перамогі ў Гомелі аб’яднае больш за тысячу жыхароў Гомельшчыны розных пакаленняў.
У шэрагах па цэнтральнай плошчы абласнога цэнтра пройдуць у тым ліку дзяўчаты — кадэты Гомельскага кадэцкага вучылішча. Таксама будуць жаночыя калоны пагранічных войск.
Святочнай калонай на парадзе ў Гомелі пройдзе ваенная тэхніка: адноўленыя ўзоры, якія былі на ўзбраенні Чырвонай арміі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і сучасная тэхніка, што зараз знаходзіцца на ўзбраенні беларускіх вайскоўцаў.
Наталля КАПРЫЛЕНКА, фота аўтара