У нядзелю месцамі па паўднёвым захадзе рэспублікі максімальная тэмпература паветра дасягне 30 градусаў. Чакаецца невялікая воблачнасць, без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер уначы няўстойлівы слабы, днём паўднёвы ўмераны.
Тэмпература паветра ўначы складзе 8-14 градусаў, па захадзе дасягне плюс 16 градусаў, днём будзе 24-30 градусаў.