Top.Mail.Ru

Браты Протасы дапамаглі Авечкіну закінуць першую шайбу ў сезоне НХЛ

Беларусы Аляксей і Ілья Протасы набралі ачкі ў матчы рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі сезона-26/27, паведамляе БелТА.



У ноч на 12 кастрычніка па мінскім часе «Вашынгтон» дома ўступіў «Сіэтлу» з лікам 3:5. На 17-й хвіліне сустрэчы першую для сябе шайбу ў новым чэмпіянаце закінуў капітан сталічнага клуба Аляксандр Авечкін, які праводзіць апошні сезон у лізе. Аўтарамі галявых перадач на расіяніна сталі браты Протасы.

Усяго Аляксей правёў на лёдзе 15 хвілін, Ілья — 13, абодва беларусы нанеслі па адным кідку і закончылі матч з паказчыкам карыснасці «0». У пяці сустрэчах са старту сезона нашы хакеісты набралі па два (0+2) ачкі. Наступны паядынак «Вашынгтон» правядзе 14 кастрычніка ў гасцях у «Караліны».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю