Top.Mail.Ru

Брэст пазнаёміўся з кнігай пра Брэсцкі край

У горадзе над Бугам прайшла прэзентацыя кнігі «Беларусь. Зямля пад белымі крыламі. Брэсцкая вобласць».


Праект, які быў прадстаўлены грамадскасці рэгіёна, пачынае серыю кніг пра вобласці нашай краіны. У бліжэйшы час выйдуць кнігі пра Віцебскую і Гродзенскую вобласці. 

Прэзентацыю адкрыў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар выдавецтва «Беларусь» Алесь Карлюкевіч. Сваімі развагамі пра развіццё Брэста і Брэсцкай вобласці падзяліліся ўдзельнікі імпрэзы — намеснік Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расі Іван Цэцэрскі, старшыня Брэсцкага гарвыканкама Сяргей Лабадзінскі, ветэран дзяржаўнай службы Леанід Цупрык, які доўгі час займаў пасаду намесніка старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, з’яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 

Сваімі меркаваннямі пра кнігу падзяліліся яе першыя чытачы — журналісты, ідэалагічныя работнікі, кіраўнікі адукацыі з розных куточкаў вобласці. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Баранавіцкага гарвыканкама Аксана Шчэрба ў сваім выступленні звярнула ўвагу на прадстаўленне рэгіёнаў Брэстчыны ў дадзеным выданні, выказала прапанову пра падарожжа з кнігай па вобласці, выкарыстанне яе ў выхаваўчай рабоце з моладдзю.

Мікола БЕРЛЕЖ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю