Заяўкі прыйшлі з 54 рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, а таксама — з краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў, з Аўстрыі, Германіі, ЗША, Францыі і іншых. У спісе прэтэндэнтаў — Аляксандр Бялых, Міясат Муслімава, Сяргей Носаў, Сяргей Шаргуноў, Юрый Казлоў...
У намінацыі «Дрэва дзяцінства» (дзіцячая і падлеткавая літаратура) — з кнігамі «Необыкновенные приключения Гаввара и Кундоса. Золотые монеты» і «Необыкновенные приключения Гаввара и Кундоса. Золотые монеты» пісьменніца з Беларусі Наталля Андрасюк, якая жыве ў Брэсце.
У намінацыі паэзіі «Под лёгкой тяжестью небес...» — мінчанка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Ірына Карэніна з кнігай вершаў «Волчья трава», якая выйшла ў Выдавецкім доме «Звязда».
Будзем спадзявацца, што беларускія аўтары трапяць і ў кароткі спіс прэміі імя Фазіля Іскандэра.
Мікола Берлеж